Спадчына: Ільін Сцяпан Трафімавіч
Серада, 24 Чэрвень 2026 10:15
8 студзеня 2023 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Трафімавіча Ільіна (1893—1971), заслужанага ўрача БССР (1941), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Сцяпан Трафімавіч Ільін нарадзіўся 8 студзеня 1893 г. у в. Камаровічы Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (цяпер Шумячскі раён Смаленскай вобласці). У 1913 г. закончыў фельчарскую школу ў Магілёве, працаваў фельчарам земскай бальніцы. У 1915 г. прызваны ў армію, накіраваны на Заходні фронт, дзе служыў фельчарам.